Універсітэт Парыж Дэкарт () — былая французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзілася ў Парыжы. Таксама вядомы як Універсітэт Парыж V. Універсітэт цалкам зліўся з Парыжскім універсітэтам Дзідро у 2019 годзе, каб сфармаваць новы Парыжскі ўніверсітэт. Ён быў створаны як шматпрофільны універсітэт гуманітарных і медыцынскіх навук. Спецыялізаваўся ў галіне медыцынскіх навук, біямедыцынскіх навук, права, камп'ютарных навук, эканомікі і псіхалогіі. Яго галоўны кампус знаходзіўся ў гістарычнай Школе хірургіі ў 6-й акрузе Парыжа.
Крыніцы
Спасылкі Сайт універсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі