Ада́м Більдзюке́віч (гістарычнае напісанне , ; ) — беларускі культурна-асветны дзеяч, эканаміст.
Біяграфія Сын Язэпа (Юзафа, у расійскай дакументацыі Іосіфа), паходзіць са старадаўняга каталіцкага роду. Нарадзіўся ў Радашковічах, скончыў мясцовае вышэйшае пачатковае вучылішча. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. 3 1920 года ў Вільні, займаўся аднаўленнем працы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Разам з Аляксандрам Уласавым заснаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ) у Радашковічах, удзельнічаў у адкрыцці Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны і выкладаў у ёй. 3 1925 года старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве. У 1926 віцэ-старшыня ЦК Беларускага сялянскага саюза (БСС), старшыня Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК). Клапаціўся аб стварэнні сацыяльна-эканамічнай базы беларускага адраджэнскага руху. Склаў статут Беларускага кааператыўна-земляробча-прамысловага банка, уваходзіў у яго кіраўніцтва. З ініцыятывы Адама Більдзюкевіча адкрыты кааператыўна-гандлёвыя курсы, якія рыхтавалі «піянераў беларускай кааперацыі». У 1928 годзе праз выбары ў польскі сейм выйшаў з БСС, далучыўся да паланафільскай групы Францішка Умястоўскага — Тодара Вернікоўскага. Пасля паражэння на выбарах зазнаў ганенні з боку ўсіх беларускіх партый і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся прадпрымальніцтвам у Радашковічах.
У 1944 выехаў у Польшчу.
Працы
Публікаваўся пад уласным прозвішчалі, крыптанімам Б. А. і псеўданімамі ў газеце «Сялянская ніва», кнігах-календарах і спецвыпуску БІГіК «3 роднай нівы» па пытаннях кааператыўнага руху, падзелу зямлі ў Заходняй Беларусі і інш. Выступаў з пазіцый сялянства, гарадскога і сельскага спажыўца. Аўтар першага беларускага падручніка па эканоміцы «Асновы грамадскай гаспадаркі» (1926).
У Польшчы публікаваўся аб эканамічных пытаннях.
Крыніцы
Літаратура
Казлоўскі М. Адам // Куфэрак Віленшчыны. 2002. № 1(6).
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Беларускага сялянскага саюза