Універсітэт Парыж Дзідро (), таксама Універсітэт Парыж VII — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая існавала ў 1971-2019 гадах і знаходзілася ў Парыжы. Спецыялізавалася ў галіне дакладных навук, медыцыны, аданталогіі і гуманітарных навук. Універсітэт цалкам зліўся з Парыжскім універсітэтам Дэкарта ў 2019 годзе, каб сфармаваць новы Парыжскі ўніверсітэт.

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі