Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1975 годзе на базе Аддзела мікрабіялогіі, што функцыяваў у рамках Акадэміі навук БССР з 1966 года. Ля вытокаў арганізацыі Аддзела стаяў Сямён Андрэевіч Самцэвіч. Знаходзіцца на вуліцы акадэміка В. Ф. Купрэвіча, 2.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі даследаванняў фізіялогія і біяхімія мікраарганізмаў; навуковыя асновы накіраванага сінтэзу біялагічна актыўных рэчываў і выкарыстанне мікраарганізмаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя.

Вынікі даследаванняў Вывучаны механізмы рэгуляцыі Утварэння мікробных дэпалімсраз як элементаў складанай сістэмы адаптацыі, высокай канкурэнтаздольнасці і экалагічнай пластычнасці мікраарганізмаў, выяўлена роля злучэнняў ліпіднай прыроды ў адаптацыі мікраарганізмаў да стрэсавых уздзеянняў і распрацаваны прынцыпы атрымання ліпафільных біяантыаксідантаў новага пакалення, біялагічна актыўных злучэнняў тыпу прастагландзінаў. Распрацаваны навуковыя асновы біятэхналогіі атрымання злучэнняў з супрацьвіруснай і супрацьпухліннай актыўнасцямі, канцэпцыя рэгулявання дзейнасці мікрафлоры, якая забяспечвае інтэнсіфікацыю працэсаў разбурэння таксічных рэчываў, якія забруджваюць глебу. Упершыню прапанаваны шляхі біялагічнай рэкультывацыі тэрыторый, якія выведзены з сельскагаспадарчага карыстання, і новыя падыходы да біярэмедыяцыі глеб шляхам ужывання інтрадуцэнтаў шырокага спектра дзеяння. Створаны шэраг біяпрэпаратаў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і ветэрынарыі.

Будова Інстытута на 01.06.2025 Лабараторыя ферментаў Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі Лабараторыя ўзаемаадносін мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін Ларабаторыя малочнакіслых і біфідабактэрый Лабараторыя прыродаахоўных біятэхналогій Лабараторыя «Калекцыя мікраарганізмаў» Аддзел мікробнай біяінжынерыі Галіновая лабараторыя малекулярных бія- і нанатэхналогій Лабараторыя «Цэнтр аналітычных і генна-інжырерных даследаванняў» Лабараторыя біятэхналогіі мікраміцэтаў Навукова-вытворчы цэнтр біятэхналогій Сектар суправаджэння навуковых праграм Сектар маркетынгу і міжнародных сувязей

Дырэктары інстытута ў розныя гады Анатоль Георгіевіч Лабанок (1975—2004) Эмілія Іванаўна Каламіец (2004—2022) Аляксандр Анатолевіч Шэпшэлеў (з 29 чэрвеня 2022)Навука. — 2022. — 5 ліпеня. — С. 3

Крыніцы

Літаратура

Наука и инновации. — 2018. — № 11. — С. 53-63. Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 762

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:1975 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Акадэміка Купрэвіча Катэгорыя:Інстытут мікрабіялогіі НАНБ