Павел Ляхновіч (нар. , Плешчаніцы, Лагойскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», першы трэнер — Сяргей Уладзіміравіч Раманоўскі. З 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»Комлев и Ляхнович стали игроками "Смолевичей-СТИ", з сакавіка па жнівень 2017 года быў іграком мінскага «Промня», але ў гэтых клубах рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Слуцкам» (0:2).
У пачатку 2018 года «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку паўабаронца далучыўся да «Чысці»«Чисть» подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками. У жніўні 2018 года перайшоў у «Смаргонь»Три игрока пополнили состав «Сморгони». Сезон 2019 пачынаў у складзе «Узды», а ў жніўні стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК»Ляхнович сменил «Узду» на «Ошмяны-БГУФК». Разам з гэтым клубам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сезон 2020, а другую яго палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».
У красавіку 2021 года далучыўся да «Смалявічаў» у Другой лізе, а ў сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление "Осиповичей" и "Молодечно-2018" (+ таблица трансферов). У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Крумкачоў», дзе гуляў да жніўня 2023 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы