«Картліс Цхаўрэба» (груз. ქართლის ცხოვრება, літаральна «Жыццё Грузіі» альбо «Жыціе Картлі») — зборнік сярэдневяковых грузінскіх летапісаў, які ствараўся з XII да XIX стагоддзяў.
Гісторыя Хронікі складаюцца з асобных тэкстаў, якія датуюцца 9-14 стагоддзямі, але некаторыя крыніцы таксама могуць уключаюць у зборнік тэксты, датаваныя 800 гадамі. Апошнія тэксты былі дададзены ў 14 стагоддзі.
У XI стагоддзі першыя тры манускрыпты склалі першы корпус хронік: «Гісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі», «Гісторыя цара Вахтанга Гаргасалі» і «Пакутніцтва святога Арчыла». Яны ахоплівалі гісторыю Грузіі ад старажытных часоў да праўлення Вахтанга I Гаргасалі ў V ст., а таксама да смерці яго нашчадка Вахтанга Арчыла ў 786 г. У сярэдзіне XII стагоддзя былі дададзены два тэксты: «Хроніка Картлі», у якой падаецца гісторыя з канца VIII ст. да праўлення цара Баграта III (1008-1014), і «Гісторыя Цара цароў Давіда», якая апісвае праўленне Давіда IV (1089-1125).
У пачатку 18 стагоддзя кароль Картлі Вахтанг VI прызначыў спецыяльную камісію, якая пераправерыла і адрэдагавала тэкстыRapp, Stephen H. (2003), Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts And Eurasian Contexts, passim. Peeters Publishers, ISBN 90-429-1318-5..
Змест «Картліс цхаўрэба» палітычную гісторыю Грузіі, пры гэтым у многіх выпадках дадзеныя з хронікі пацвярджаюцца даследчымі працамі негрузінскіх гісторыкаў. Самы ранні пераклад на армянскі быў зроблены поўнасцю ў XII-ым або XIII стагоддзіИ. В. Абуладзе. Древнеармянский перевод Картлис цховреба или Житие Картли // Вестник Матенадарана. — Ер., 1941. — № 1. — С. 40.Robert W. Thomson. Rewriting Caucasian History. The Medieval Armenian Adaptation of the Georgian Chronicles. The Original Georgian Texts and the Armenian Adaptation. — Clarendon Press, 1996. — P. xxxv.. Зараз існуюць пераклады на французскую, англійскую, нямецкую і рускую мовы, але кожны з перакладаў уключае толькі некалькі дакументаў са зборніка.
На англійскай мове корпус дакументаў прынята называць «Хронікі Грузіі» (Georgian Chronicles), таксама можна сустрэць варыянт «Летапіс цароў Грузіі» (The Georgian Royal Annals)Toumanoff, Cyril (1963). Studies in Christian Caucasian History. Washington, D.C.: Georgetown University Press, passim..
Арыгінал назвы дакументаНазва дакументаДатаАўтарАпісвае падзеіცხოვრება ქართუელთა მეფეთა და პირველთაგანთა მამათა და ნათესავთაГісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі9- альбо 11-е ст.Леонці Мравелі4 ст. да н. э. – 5 ст. н. э.ცხოვრება და მოქალაქეობა ვახტანგ გორგასლისაГісторыя цара Вахтанга Гаргасаліз 800 г. да 11-а ст.Джуаншэр Джуаншэрыяніз 5 да 8 ст.წამება წმიდისა და დიდებულისა არჩილისიПакутніцтва святога Арчыла9- альбо 11-е ст.Джуаншэрыяні альбо Мравелі736–786მატიანე ქართლისაХроніка Картлі11-е ст.Ананімны аўтар786–1072ცხოვრება მეფეთ მეფისა დავითისიГісторыя цара цароў Давыда12-е ст.Ананімны аўтар1072–1125ცხოვრება და უწყება ბაგრატონიანთაАповесць а Багратыёнах11-е ст.Сумбат Давіціздзэ6-е ст. –1031ლაშა-გიორგის დროინდელი მატიანეЛетапіс часоў Лаша Гіоргі1223Гісторык царыцы Тамар, імя невядома1125-1223ცხოვრება მეფეთ მეფისა თამარისიГісторыя царыцы Тамар1210-1213Басілі Эзосмодзвары1184–1210/1213ასწლოვანი მატიანეХроніка ста гадоў14 ст.Ананімны аўтар1212-1318
Літаратура
Robert W. Thomson. Rewriting Caucasian History. The Medieval Armenian Adaptation of the Georgian Chronicles. The Original Georgian Texts and the Armenian Adaptation. — Clarendon Press, 1996.
Катэгорыя:Літаратура Грузіі