Дзяніс Гружэўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гродзенскі «Нёман» і Акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Мінска», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА. У лютым 2019 года перайшоў у «Смаргонь»Футбол. Денис Гружевский сменил "Минск" на "Сморгонь" , дзе стаў іграком стартавага складу.
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»Защитник Гружевский пополнил ряды "Спутника", дзе таксама замацаваўся ў аснове, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года«Спутник» покинули 7 футболистов. Ранее сообщалось, что клуб может быть расформирован. У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Гружевский стал игроком "Торпедо-БелАЗ". Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Гомелем» (1:1). У далейшым часам з’яляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантрактДенис Гружевский перешел в "Шахтер".
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года быў у складзе юніёрскай зборную Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Мінск 12 1 2019 Д2 Смаргонь 25 2 2020 Д2 Спадарожнік 24 2 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 13 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск