Стыль каралевы Ганны — стыль у архітэктуры, і ювелірнай справе, папулярны ў часы брытанскай каралевы Ганны Сцюарт (1702—1707). Характарызуецца класіцыстычнай формай позняга Адраджэння ў спалучэнні з , тыповай для барока.
У архітэктуры стыль каралевы Ганны знайшоў праяву ў манументальных палацава-садовых комплексах. Прыкладамі такіх будынкаў з’яўляюцца замак Говард (1702—1714) і палац Бленхейм (1705—1724) па праекце .
Мэбля
У мэбельнай справе ў стылі каралевы Ганны часцей за ўсё выкарыстоўвалі арэхавае дрэва. Прастаце і элегантнасці аддавалі перавагу перад рэпрэзентатыўнасцю, перавагай мэблі гэтага стылю з’яўляецца яе штодзённасць. У аздабленні вялікай папулярнасцю карысталіся кітайскія матывы як дэкаратыўны элемент. Гэты стыль паўплываў на творчасць вытворцаў мэблі васемнаццатага стагоддзя, такіх як , , і і .
Ювелірная справа У ювелірных вырабах стыль каралевы Ганны азначае адмову ад рэльефных упрыгажэнняў на карысць больш простых формаў. Стыль каралевы Ганны, распрацаваны ў 1715—1725 гадах з выкарыстаннем складаных арнаментаў, называюць дэкараванай каралевай Ганнай ).
Наследаванне У XIX стагоддзі некаторыя рысы арыгінальнага архітэктурнага стылю каралевы Ганны выкарыстоўваліся ў шматлікіх перайманнях у агульных рамках як як у самой Вялікабрытаніі, так і ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах.
Крыніцы
Літаратура red. Sławomir Żurawski: Barok. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2008, s. 12, seria: Epoki Literackie. ISBN 9788301155049.
Катэгорыя:Мастацтва Вялікабрытаніі Катэгорыя:Архітэктура Англіі Катэгорыя:Архітэктура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастацтва XVIII стагоддзя