Андрэй Рылач (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у школе «Мінска», пазней доўгі час займаўся ў мінскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».

У верасні 2019 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. Сезон 2020 пачынаў у дзяржынскім клубе, аднак у маі пакінуў каманду.

У ліпені 2020 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сезоне 2021 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ». У сезоне 2022 дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама». У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель».

Міжнародная кар’ера 12 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (6:0).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 (2) Д3 Арсенал 11 1 2020 (1) Д2 Арсенал 3 0 2020 (2) Д1 Энергетык-БДУ 3 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 27 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 29 1 2023 Д1 Дынама 22 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель