Каўка́зская Алба́нія (ад ) — традыцыйны экзонім для старажытнай дзяржавы на ўсходнім Каўказе і ў Закаўказзі (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Існавала ў I ст. да н. э. — VII ст. н. э. Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль.
Гісторыя Першапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.). Пазней — рабаўладальніцкая, з III—V ст. н.э. феадальная дзяржава. Найбольшай магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370-я г.), які распаўсюдзіў хрысціянства.
У пач. V ст. з’явілася албанскае пісьменства.
З канца IV ст. пад уладай дзяржавы Сасанідаў, супраць якой ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні.
У VII ст. панаванне Сасанідаў змянілася візантыйскім і хазарскім.
У 713 заваявана арабамі.
У IX ст. распалася на княствы і з пач. X ст. большасць зямель Каўказскай Албаніі увайшла ў склад Шырвана і іншых дзяржаў.
Літаратура
Спасылкі ALBANIA — Encyclopaedia Iranica Ancient Caucasian Albania in the System of International Relations, V—I centuries B.C. Nora Dudwick, The case of the Caucasian Albanians : Ethnohistory and ethnic politics
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Каўказа Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана Катэгорыя:Гісторыя Дагестана