Сэрвацы Станіслаў Антон Бярновіч (14 мая 1784, Бабоўня — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў уласнага герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Бярновіча і Кацярыны Юзафаўны з Валовічаў.
Старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811). Уладальнік маёнткаў Бабоўня, Грозава, Рымашы Слуцкага павета.
Узнагароды Кавалер ордэна Св. Ганны (1817).
Сям’я Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай з Абуховічаў са Слуцкага павета. Меў сыноў Мечыслава Лук’яна, які быў жанаты з В. Шэмеш, і Уладзіслава Аляксандра Генрыха, які быў жанаты з М. Зубко.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі слуцкія