Стральба ў гімназіі №175 — масавае забойства, якое адбылося 11 мая 2021 года ў горадзе Казань (Татарстан, Расія). У выніку страляніны загінулі 9 чалавек, 32 пацярпелі. Нападнік быў затрыманы.
Ход падзей Каля 10 гадзін раніцы з’явіліся паведамленні аб стральбе ў гімназіі №175 горада КазаньУченик устроил стрельбу в казанской школе, Интерфакс, 11 мая 2021 10:04. Паводле даных крыніцы ТАСС, стральба пачалася ў 9:20, а ў 9:25 паступіў сігнал з трывожнай кнопкі. На той момант у гімназіі знаходзілася больш за 700 дзяцей і каля 70 педагогаў і супрацоўнікаў. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Расгвардыі, якія эвакуіравалі вучняў і работнікаў гімназіі. Каля 11 гадзін да гімназіі прыехаў прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў. У 11 гадзін прэс-служба МУС Расіі паведаміла аб затрыманні нападніка і ўвядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі .
Распачата крымінальная справа па артыкуле 105 КК РФ ч. 2 (забойства двух або больш асоб агульнанебяспечным спосабам) ().
12 мая быў абвешчаны днём жалобы ў памяць аб ахвярах масавага забойства .
Асоба нападніка Нападаючы (Ільназ Галявіеў) быў затрыманы. СМІ паведамлялі, што падазраваны скончыў гэтую гімназію ў 2018 годзе, пасля чаго навучаўся ў каледжы універсітэта «ТЫСБІ»Что известно о казанском стрелке — «Коммерсантъ» от 11.05.2021, 12:46. Прэзідэнт Рустам Мініханаў паведаміў, што злачынцу было 19 гадоў, і ў яго афіцыйна была зарэгістравана зброя. Дэпутат Дзяржаўнай думы Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што падазраваны атрымаў дазвол на захоўванне зброі 28 красавіка, за 13 дзён да нападу.
Пасля затрымання падазраванага даставілі ў аддзел паліцыі і прывязалі з аголеным торсам да кратаў камеры — мяркуючы па апублікаваным у сетцы відэа, супакойвацца ён не збіраўся і аб зробленым не шкадаваў, заявіўшыhttps://ria.ru/20210511/ubiystvo-1731791471.htmlhttps://www.bbc.com/russian/news-57068258https://www.reuters.com/world/europe/nine-killed-school-shooting-russia-four-hospital-ria-2021-05-11/https://www.kommersant.ru/doc/4803171https://www.rbc.ru/society/11/05/2021/609a54249a794720634de06a:
З’яўляліся паведамленні аб ліквідацыі другога падазраванага, аднак МУС Татарстана абвергла наяўнасць саўдзельнікаў у нападнікаМВД: пособников у напавших на школу в Казани не было — Газета.ру, 11.05.2021 11:52; E1.
13 красавіка 2023 года Галявіеў прысуджаны да пажыццёвага зняволення.
Загінулыя і параненыя На месцы стральбы загінулі 8 чалавек (7 вучняў гімназіі, адна настаўніца), пазней колькасць загінуўшых узрасла да 9. Па стане на 11 мая было шпіталізавана 3 дарослых і 18 дзяцей, з іх 6 параненых знаходзіліся ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.
Заканадаўчыя ініцыятывы Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні сваякам загінуўшых і загадаў ураду зрабіць больш жорсткімі законы аб зброі ў краіне. Васіль Піскароў, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі, заявіў, што законапраект аб узмацненні жорсткасці абмежаванняў на атрыманне ліцэнзіі на зброю будзе разгледжаны 12 маяПри нападении на школу в Казани погибли девять человек, Коммерсантъ, 11 мая 2021.
Сакратар генсавета «Адзінай Расіі» Андрэй Турчак падкрэсліў неабходнасць зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб незаконным абароце зброі і знайсці больш эфектыўныя падыходы да абароны школ.
Упаўнаважаны па правах чалавека Таццяна Маскалькова прапанавала павысіць узрост атрымання зброі да 21 года. Падобная прапанова таксама ўносілася ў 2018 годзеВозраст на право приобретения оружия предложено увеличить до 21 года, 2019; После массового убийства в техникуме в Керчи в 2018 году власти уже обещали ужесточить правила оборота оружия В итоге их решили даже смягчить «для соблюдения баланса интересов», 2021. проект 594512-7 , проект 602027-7 .
Гл. таксама Масавае забойства ў Пермі Масавае забойства ў Керчы
Зноскі
Спасылкі Стрельба в школе в Казани. Онлайн // ТАСС, 11 мая 2021 Новости ТАСС: Стрельба в школе в Казани Стрельба в гимназии в Казани. Главное // Коммерсант, 11 мая 2021 В Казани открыли стрельбу в школе. По данным властей, восемь человек погибли, нападавший задержан // Медуза, 11 мая 2021
Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Расіі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2021 года Катэгорыя:Падзеі 11 мая Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:Гісторыя Казані Катэгорыя:2021 год у Расіі