Яроній Аляксеевіч Татараў () — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія Нарадзіўся 7 лістапада 1902 года ў в. Новы Крупец (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці).

Член УКП(б) з 1929 года. З 1928 года — на савецкай, гаспадарчай і партыйнай рабоце, з 1940 года — сакратар Замбраўскага РК КП(б)б. З 1941 года — у распараджэнні ЦК КП(б)Б. У партызанах з мая 1942 года: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, у ліпені — кастрычніку 1943 года — камісар 37-й Ельскай партызанскай брыгады, адначасова ў красавіку — жніўні 1943 года — член Палесскага падпольнага абкама КП(б)Б, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў — камісар 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР, адначасова ў лістападзе 1943 года — чэрвені 1944 гадоў — сакратар Акцябрскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1959 гадах — на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Гродне.

Памёр 23 снежня 1982 года.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС