Міхал Валовіч (? — 1817) — вялікалітоўскі ўраднік.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.

Цівун бяржанскі і староста хвяйданскі ў 1781 годзе. Магчыма, яго датычыць запіс 1765 года ў кнізе Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «MD Michael Wollowicz».

Памёр без нашчадкаў у 1817 годзе.

Сям’я У шлюбе з Марыянай Дзялынскай з 18 сакавіка 1781 года. Першым шлюб Марыяны з князем Антоніем Сулкоўскім быў скасаваны.

Літаратура