Іван Фёдаравіч Хмарун (, в. Баравікі, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Дзяцінства прайшло ў в. Баравікі, тут скончыў 7 класаў. З 1930 па 1937 гады працаваў сталяром на будаўнічай базе Шацілкаўскай суднаверфі. У 1937 годзе прызваны на ваенную службу, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, вайне СССР з Фінляндыяй, вызваленні Бесарабіі.
Скончыў Омскае артылерыйскае зенітнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. З 1942 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, баёў пад Харкавам. Пасля капітуляцыі Германіі ўдзельнічаў у баях з Японіяй. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе.
Працаваў у Мазыры дыспетчарам Воблнарыхтзерне, у Баравіках — брыгадзірам будаўнічай брыгады. У 1950 годзе прыязджае ў Шацілкі (цяпер г. Светлагорск), з 1954 года брыгадзір будаўнічай брыгады, будаваў Васілевіцкую ДРЭС. У 1962 годзе ўзначаліў брыгаду будаўнікоў будтрэста № 20. Брыгада І. Ф. Хмаруна першай у горадзе заваявала званне «Брыгада камуністычнай працы», ёй даручалі самыя адказныя аб’екты: яна будавала першую і другую чаргі завода штучнага валакна, першыя корпусы цэлюлозна-кардоннага камбіната, жылыя дамы.
Узнагароды Звання Героя Сацыялістычнай Працы атрымаў 11 жніўня 1966 года. Узнагароды: ордэн Леніна (1966), медалі «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй», «Ветэран працы», юбілейныя медалі.
У 1981 годзе пастановай Прэзідыума Светлагорскага гарвыканкама было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска»Ці пагодзіцца райвыканкам даць школам імёны замест лічбаў? .
Спасылкі
Проект «Лица Победы» Хмарун Иван Фёдорович // Центральный музей Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР