Андрэй Уладзіміравіч Курпа́таў (нар. 11 верасня 1974, Ленінград, СССР) — расійскі тэлевядучы і прадзюсар, псіхатэрапеўт, аўтар кніг.
Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1974 г. ў Ленінградзе. Бацька — псіхатэрапеўт У. І. Курпатаў, дзед па матчынай лініі — хірург А. Б. Занданаў. У 1999 годзе на базе ВМедА и СПбМАПА атрымаў спецыялізацыю па псіхіятрыі і псіхатэрапііВ. Бородина, А. Касьян. Лояльные клиенты. Как доктор Курпатов получил должность в Сбербанке. Forbes (13 февраля 2019).Ю. Ларина. Генеральный доктор. Коммерсантъ (12 октября 2009). і пачаў працаваць у Санкт-Пецярбургскім псіхіятрычным шпіталі № 7Крохин Ю. Слесарь своих неудач // Российская газета — 2006. — ISSN 1606-5484; 1560-0823: спачатку як псіхатэрапеўт, пазней — як загадчык псіхатэрапеўтычнага цэнтру пры шпіталіР. Кутузов. Гламур и психея. Vademecum (22 июня 2015)..
З мая па снежань 2005 года двойчы ў дзень на тэлеканале «Дамашні» выходзіла яго псіхатэрапеўтычнае ток-шоў «Усё вырашым з доктарам Курпатавым». У 2006-м тэлепраект перайшоў на «Першы канал», змяніўшы назву на «Доктар Курпатаў». Найбольш рэйтынгавы выпуск шоў выйшаў 6 жніўня 2006 года — яго паглядзелі 2,8 мільёна чалавек. Аднак вясной 2007-га шоу закрылася.
У 2007 годзе стаў генеральным дырэктарам тэлекампаніі «Чырвоны квадрат», якая вырабляла для Першага канала такія ток-шоў, як Хвіліна славы, Вялікая розніца, «Фабрыка зорак» і інш.
9 снежня 2009 узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідэнта РФ за «актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні» Еўрабачання-2009Распоряжение Президента Российской Федерации от 09.12.2009 г. № 829-рп. З 2010 года — член Акадэміі расійскага тэлебачання.
У 2014 годзе Курпатаў заснаваў Вышэйшую школу метадалогіі, а таксама інтэлектуальны кластар «Гульні розуму» ў Санкт-Пецярбургу.Сбербанк открыл лабораторию нейронаук под руководством доктора Курпатова. Ведомости. Дата обращения: 20 января 2021.Лояльные клиенты. Как доктор Курпатов получил должность в Сбербанке. Forbes.ru. Дата обращения: 20 января 2021.Андрей Курпатов — о цифровом аутизме как последствии самоизоляции :. РБК Тренды. Дата обращения: 20 января 2021.
У лютым 2019 года Курпатаў стаў навуковым кіраўніком новастворанай Лабараторыі нейранавук і паводзін чалавека пры Сбербанку.Сбербанк открыл лабораторию нейронаук под руководством доктора Курпатова. Ведомости. Дата обращения: 20 января 2021.Альберт Хабибрахимов. «Сбербанк» создал лабораторию нейронаук и поведения человека под руководством доктора Курпатова — Будущее на vc.ru. vc.ru (12 февраля 2019). Дата обращения: 20 января 2021.
Па выніках 2020 года, складзеных Расійскім кніжным саюзам, бэстсэлер Курпатава «Чырвоная таблетка» заняў 4 месца ва Ўсерасійскім кніжным рэйтынгу па колькасці продажаў.Самые продаваемые книги в России — прикладные (рус.) (неопр.) ?. Э Вести (29 декабря 2020). Дата обращения: 20 января 2021.
Курпатаў — аўтар больш 30 кнігА. Жохова. Торговля счастьем. Forbes (1 марта 2006)., выдадзеных накладам больш за 5 млн экзэмпляраў і перакладзеных на 8 моўН. Агеева. Андрей Курпатов — о цифровом аутизме как последствии самоизоляции. РБК (29 апреля 2020)..