Сёдэрхамн — карта Швецыі (швед. Söderhamn) — горад у Швецыі, на беразе Батнічнага заліва. Адміністрацыйны цэнтр Сёдэрхамнскай камуны лена Еўле. Турыстычны цэнтр.

Адзін з найбуйнейшых гарадоў у гістарычнай правінцыі Хельсінгланд. Размешчаны за 75 км на поўнач ад цэнтра лена Еўле. Насельніцтва — 12 056 чалавек (2006).

Хакейны клуб «Бруберг», названы па адным з кварталаў горада, з’яўляецца неаднаразовым уладальнікам Кубка свету па хакеі з мячом.

Катэгорыя:Гарады Швецыі