SIG SG 550 (Stgw 90, SIG 550) — швейцарскі аўтамат, распрацаваны на базе SIG SG 540. Стральба вядзецца патронамі калібру 5,56×45 мм швейцарскага ўзору (цяжэйшымі за М193 ці М855). Пры стварэнні вінтоўкі асноўная ўвага ўдзялялася памяншэнню яе масы.
Кампенсатар-полымегасіцель можа прымяняцца для стральбы вінтовачнымі гранатамі.
Мадыфікацыі
SG 550 — базавы варыянт SG 551 SWAT — варыянт з укарочаным ствалом і змененым полымегасіцелем, з-за чаго стала немагчыма кіданне вінтовачных гранат, а таксама адсутнічаюць сошкі і крапленне штыка SG 551 LB (Long Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 454 мм SG 551 SB (Short Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 363 мм SG 552 Commando — варыянт SG 550 са ствалом 226 мм, прызначаны для спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў. Галоўнае адрозненне ад базавай мадэлі ў тым, што зваротная спружына знаходзіцца ззаду затворнай рамы і дзейнічае непасрэдна на яе, а не на шток газавага поршня. Полымегасіцель такі ж, як і ў SG 551. SG 553 — мадэрнізаваны варыянт SG 552, але ўнутраная будова як у SG 550. SIG 556 — варыянт для амерыканскага рынку са змененым цаўём і тэлескапічным прыкладам, аналагічным Colt M4. Прыёмнік магазіна прыспасоблены пад магазіны тыпу STANAG. SIG 556 SWAT — варыянт SIG 556 са змененым цаўём і прыкладам. Камплектуецца дадатковай пярэдней рукаяткаю с тактычным ліхтаром. SIG SG 550 Sniper — SG 550, мадэрнізаваны пад снайперскую вінтоўку. SG 550 SP, 551 SP, 552 SP, PE 90 і SIG Sport — самазарадныя варыянты для продажу на цывільным рынку.
Спасылкі SIG SG 550 на сайце завода-вытворцы
Катэгорыя:Аўтаматы Катэгорыя:SIG