Анатоль Міхайлавіч Сакало́ўскі (нар. ) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Палікараўка (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Грэску, у 1960 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай санітарам, медбратам у 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1960—1962 гадах хірург Рэспубліканскага косцева-туберкулёзнага санаторыя Міністэрства аховы здароўя БССР у Рэчыцы, у 1962—1963 гадах хірург раённай бальніцы ў Слоніме. У 1963—1965 гадах навучаўся ў клінічнай ардынатуры Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Харкаве. У 1965—1972 гадах працаваў траўматолагам-артапедам у гарадской бальніцы Магілёва і ў 1972—1975 гадах загадваў дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем у ёй. У 1974 годзе А. М. Сакалоўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Остеотомия таза по Солтеру в лечении врожденного вывиха бедра»Соколовский Анатолий Михайлович // Сайт БДМУ і ў 1975 годзе яму прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1975 года працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце асістэнтам 1-й кафедры шпітальнай хірургіі ў 1975—1976 гадах, асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1976—1984 гадах, дацэнтам кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі ў 1984—1988 гадах, прафесар з 1988 года. У 1992—1993 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры.
З 1998 года А. М. Сакалоўскі працуе ў Рэспубліканскім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі). Узначальвае лабараторыю траўматалогіі і артапедыі дзіцячага і падлеткавага ўзросту.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 150 навуковых прац і вынаходстваў па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, распрацоўцы, удасканаленню і ўкараненню ў практыку новых метадаў аператыўнага лячэння і інш.
Член Міжнароднага таварыства траўматолагаў-артапедаў (SICOT), Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў, Савета па абароне доктарскіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. С. Крукам); Патологический вывих бедра / А. М. Соколовский, О. А. Соколовский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 208 с.: ил.. — ISBN 985-06-0231-7
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі Хирург, новатор, педагог (к 70-летию со дня рождения профессора А. М. Соколовского) // Медицинские новости Соколовский Анатолий Михайлович // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта База патентов Беларуси Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии флагман белорусской медицины. От истоков к современности. 90 лет — Мн.: Колорград, 2020. — 103 экз. — ISBN 978-985-596-676-1
Катэгорыя:Траўматолагі СССР Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Артапеды СССР Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі