Сілас Араужу да Сілва (нар. , Пелотас, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Канкордыя».

Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам акадэміі «Інтэрнасьянала».

У ліпені 2017 года стаў футбалістам луганскай «Зары», дзе выступаў да восені 2019 года. За гэты перыяд згуляў у 60 матчах, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. У сезоне 2017/2018 у складзе ўкраінскага клуба выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА, на яго рахунку 5 матчаў і адзін забіты мяч.

29 жніўня 2019 года на правах арэнды перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» Кір’ят-Шмана. За ізраільцян Араужу да Сілва згуляў у 20 матчах, выніковымі баламі не вызначаўся.

У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Араужу да Сілва Сілас — футбаліст мінскага «Дынама» . Пакінуў клуб у лістападзе 2020 годаСилас покинул минское "Динамо".

З лютага 2021 года выступаў Бразіліі, у клубах Серыі B ССА і «Гуарані». Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Бара», а ў маі 2023 года перайшоў у «Канкордыю».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Ірані Кір’ят-Шмана Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ССА Масеё Катэгорыя:Ігракі ФК Гуарані Кампінас Катэгорыя:Ігракі ФК Бара Катэгорыя:Ігракі ФК Канкордыя