Чэшскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Празе () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.

Агульная характарыстыка Вывучэнне сельскай гаспадаркі было пачата ў Чэшскім тэхнічным універсітэце ў 1906 годзе, а першыя інжынеры-аграрыі скончылі яго ў 1911 годзе. У 1920 годзе быў створаны факультэт сельскай і лясной гаспадаркі, а ў 1952 годзе факультэт стаў незалежнай навучальнай установай — Вышэйшай сельскагаспадарчай школай ў Празе. У 1966 годзе яна пераехала ў новы мадэрністычны кампус, дзе і знаходзіцца з тых часоў.

Факультэт лясной гаспадаркі, заснаваны ў 1952 годзе, быў часткай Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта да 1959 года, а затым быў часткай Вышэйшай сельскагаспадарчай школы да 1964 года, калі ён стаў незалежным Інстытутам лясных навук. Ён уваходзіць у склад Чэшскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта з 1990 года.

Сваю цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў у 1995 годзе.

Падчас камуністычнага праўлення ў Чэхаславакіі ўніверсітэт шчодра фінансаваўся ў рамках дзяржаўнай падтрымкі калектывізаванай сельскай гаспадаркі.

Факультэты Факультэт эканомікі і бізнесу Факультэт аграбіялогіі, харчавання і прыродных рэсурсаў Тэхнічны факультэт Факультэт навакольнага асяроддзя Факультэт лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі Факультэт трапічнага земляробства

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі