Вышэйшая эканамічная школа ў Празе () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.
У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.
З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу ().
Факультэты Факультэт фінансаў і ўліку Факультэт міжнародных адносін Факультэт эканомікі бізнесу Факультэт інфарматыкі і статыстыкі Факультэт народнай гаспадаркі Факультэт менеджменту
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі Катэгорыя:Эканамічныя навучальныя ўстановы