Шэраг важных для практыкі ізатопаў хімічных элементаў маюць ўласныя назвы. Некаторыя з іх састарэлі, але часам яшчэ выкарыстоўваюцца.
Ізатопы вадароду
Протый — 1H. Дэйтэрый (D) — 2H. Трытый (T) — 3H.
Ізатопы вугляроду
Радыевуглярод, радыекарбон — 14C.
Ізатопы цэзію
Радыяцэзій — 134Cs, 137Cs.
Ізатопы талію
Радый E′′ (RaE′′) — 206Tl Актыній C′′ (AcC′′) — 207Tl Торый C′′ (ThC′′) — 208Tl Радый C′′ (RaC′′) — 210Tl
Ізатопы свінцу
Радый G (RaG) — 206Pb Актыный D (AcD) — 207Pb Торый D (ThD) — 208Pb Радый D (RaD) — 210Pb Актыній B (AcB) — 211Pb Торый B (ThB) — 212Pb Радый B (RaB) — 214Pb
Ізатопы вісмуту
Радый E (RaE) — 210Bi Актыній С (AcC) — 211Bi Торый C (ThC) — 212Bi Радый C (RaC) — 214Bi
Ізатопы палонію
Радый F (RaF) — 210Po Актыній C′ (AcC′) — 211Po Торый C′ (ThC′) — 212Po Радый C′ (RaC′) — 214Po Актыній A (AcA) — 215Po Торый A (ThA) — 216Po Радый A (RaA) — 218Po
Ізатопы радону
Актынон (An), эманацыя актынію — 219Rn. Тарон (Tn), эманацыя торыю (ThEm) — 220Rn. Радон (Rn), эманон (Em), нітон, эманацыя радыю — 222Rn (назва супадае з назвай элемента).
Ізатопы францыю Актыній K (AcK) — 223Fr.
Ізатопы радыю
Актыній Х (AcX) — 223Ra. Торый X (ThX) — 224Ra. Радый (Ra) — 226Ra (назва ізатопа пазней дала назву хімічнаму элементу). Мезаторый 1 (MsTh1) — 228Ra.
Ізатопы актынію
Актыній (Ac) — 227Ac (назва супадае з назвай элемента). Мезаторый 2 (MsTh2) — 228Ac.
Ізатопы торыю
Радыяактыній — 227Th. Радыяторый — 228Th. Іаній (Io) — 230Th. Уран Y (UY) — 231Th. Торый (Th) — 232Th (назва супадае з назвай элемента). Уран X (UX), Уран X1 (UX1) — 234Th.
Ізатопы пратактынію
Пратактыній (Pa) — 231Pa (назва супадае з назвай элемента). Уран X2 (UX2), брэвій — 234mPa. Уран Z (UZ) — 234Pa.
Ізатопы ўрану
Уран II (U II) — 234U. Актынаўран (AcU) — 235U. Уран I (U I) — 238U.
Катэгорыя:Радыяхімія