Паава Хаавіка (, , , Фінляндыя — , , Фінляндыя) — фінскі паэт, празаік, драматург.

Творчасць Як паэт сфармаваўся ў рэчышчы еўрапейскага мадэрнізму, адмысловы ўплыў на яго меў Т. С. Эліят. Хаавіка належаць кнігі вершаў «Рымскія вечары» (1951), «Зімовы палац» (1959), драмы «Мюнхаўзен» (1960), «Аўдуна і белы мядзведзь» (1967), «Агрыкала і ліса» (1968), "Кароль адпраўляецца у Францыю "(1974), " Анастасія і я "(1992), " Праспера "(1995).

Аўтар некалькіх лібрэта, у тым ліку оперы «Вершнік» кампазітара Аўліса Салінена.

Прызнанне Ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта (1969). Прэмія Эйна Лейна (1963), Нейштацкая літаратурная прэмія (1984). На тэксты Хаавіка пісалі музыку Аўліс Салінен, Тапані Лянсіё, Чын Ынсук.

Катэгорыя:Пісьменнікі Фінляндыі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Фінляндыі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Фінляндыі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Ганаровыя дактары