Аэрапорт Вільня (  — міжнародны аэрапорт сталіцы Літвы, размешчаны за 7 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра Вільні ў Науйінінскім старастве.

З’яўляецца найбуйнейшым аэрапортам ў Літве (80 % пасажырапатоку, 2017) і другім па загружанасці аэрапортам у Прыбалтыцы (па выніках 2019 года аэрапорт абслужыў звыш 5 мільёнаў чалавек).

Вузлавы аэрапорт для лоўкостараў Ryanair і Wizz Air, а таксама для авіякампаніі airBaltic. Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца дзяржаўная кампанія Lithuanian Airports. Быў базай для закрытай у 2018 годзе літоўскай чартарнай авіякампаніі Small Planet Airlines.

Гісторыя Аэрапорт пачаў сваю працу 17 жніўня 1932 года. Першапачаткова аэрапорт насіў назву «Вільня-Парубанак» ( па назве найбліжэйшай вёскі Парубанак (цяпер раён Кіртымай). Спачатку з аэрапорта ажыццяўляліся толькі ўнутраныя рэйсы на Варшаву і Львоў. Затым, з 15 красавіка 1939-га, і міжнародныя, на Каўнас.

4 кастрычніка 1954 года было завершана будаўніцтва першага будынка аэравакзала, пабудаванага ў стылі сталінскага ампіру па праекце архітэктараў Дзмітрыя Бурдзіна і Генадзя Елкіна; у цяперашні час у ім размешчаны тэрмінал прылёту. У канцы 1980-х гадоў стары будынак ужо з цяжкасцю спраўляўся з узрослым пасажырапатокам і было прынята рашэнне аб пабудове другога тэрмінала. Ён быў адкрыты ў 1993 годзе, у ім размясціўся тэрмінал вылету. Пасля ўступлення Літвы ў Шэнгенскую зону (2007) спатрэбілася пабудаваць трэці будынак, каб аэрапорт адпавядаў усім патрабаванням і правілам Шэнгенскага пагаднення. Яго адкрыццё адбылося ў 2007 годзеО Вильнюсском аэропорте на сайте «Привет Литва». У цяперашні час аэрапорт можа забяспечыць пасажырапаток парадку 1,8 млн пасажыраў пры колькасці палётаў прыблізна 30 тыс. у год, не лічачы грузавых перавозак, аб’ём якіх ужо перавысіў 5000 тон у год.

У 2014 годзе былі праведзены даследаванні УПП, якія выявілі неабходнасць яе рэканструкцыі. Рамонт планавалася пачаць у 2016 годзе, але толькі ў 2017 годзе была праведзена значная рэканструкцыя (пасля гэтага УПП праслужыць яшчэ 25 гадоў), аэрапорт быў зачынены на пару месяцаў (шмат рэйсаў былі перанесены ў Каўнас).

Авіякампаніі і пункты прызначэння

Па стане на лістапад 2017 года з аэрапорта Вільня выконваюць рэйсы наступныя авіякампаніі: АвіякампанііКірункіAegean AirlinesАфіныAustrian AirlinesВенаairBalticАмстердам, Берлін (Тэгель), Мюнхен, Парыж (Шарль дэ Голь), Рыга, ТалінBrussels AirlinesБрусельCorendon AirlinesАнтальяFinnairХельсінкіFreebird AirlinesАнтальяLOT Polish AirlinesВаршава (Шапен)LufthansaФранкфурт-на-МайнеNordicaТалінNorwegian Air ShuttleОсла (Гардэрмуэн), Стакгольм (Арланда)RyanairБарселона, Бергама, Берлін (Шонефельд), Бірмінгем, Бове, Брэмен, Дублін, Кёльн-Бон, Ліверпуль, Лідс-Брадфорд, Лондан (Лутон), Лондан (Станстэд), Мадрыд, Мальта, Нюрнберг, Осла (Гардэрмуэн), Рым (Чампіна), Франкфурт-Ган, Афіны, ХаньяScandinavian AirlinesКапенгаген, Стакгольм (Арланда)Small Planet AirlinesАгадыр, Алам, Анталья, Барселона, Бергама, Бодрум, Бургас, Варна, Газіпаса, Гран-Канарыя, Даламан, Дубай (Аль-Мактум), Жэнева, Зальцбург, Іракліон, Кальяры, Катанія, Кос, Ламецыя-Тэрме, Ларнака, Малага, Марса, Монастыр, Мостар, Ніца, Пальма-дэ-Маёрка, Рыека, Родас, Таба, Тэнэрыфэ (Паўднёвы), Фару, Фуншал, Хургада, Шарм-эш-Шэйх, ЭнфідхаSmartLynx AirlinesБільбаа, Варна, Гран-Канарыя, Рыека, ФаруTurkish AirlinesСтамбулVuelingБарселонаWizz AirАфіны, Бары, Барселона, Белфаст, Бергама, Білун, Бове, Варшава (Шапен), Гданьск, Гётэбарг, Донкастэр-Шэфілд, Дортмунд, Кіеў (Жуляны), Кутаісі, Ларнака, Лондан (Лутон), Мемінген, Ніца, Рэйк’явік (Кеблавік), Рым (Ф’юмічына), Сандэф’ёрд, Стакгольм (Скаўста), Тэль-Авіў (Бен-Гурыён), Эйндховен, Агадыр, ГрэнобльАэрофлотМасква (Шарамеццева)БелавіяМінскМіжнародныя авіялініі УкраіныКіеў (Барыспаль), АдэсаРусЛайнСанкт-Пецярбург (Пулкава)ЮтэйрМасква (Унукава)

Статыстыка +Статыстыка аэрапорта ВільняГодПасажырапаток, чал.ЗменыРэйсы19922485201993230200-7,4 %1994352373 +53,1 %1995355638 +0,9 %1996370537 +4,2 %1997410879 +10,9 %1998461989 +12,4 %167111999480708 +4,1 %187112000521529 +8,5 %172772001584171 +12,0 %183622002634991 +8,7 %171242003719850 +13,4 %183362004964164 +33,9 %2366520051281872 +33,0 %2919320061451468 +13.2 %2934720071717222 +18.3 %3284020082048439 +19.3 %3783920091308632−36.1 % -20101373859 +4.98 %2610620111712467 +24.7 %2770320122208099 +28.94 %2999520132661869 +20.55 %3277820142942670 +10.55 %3725420153336084 +13,37 %3928920163814001 +14,33 %41304201737618372018492300020195004922

Транспартныя зносіны

Аэрапорт звязаны з Вільняй:

аўтобусным паведамленнем (прыблізна з 5:30 да 23:00): маршруты № 1 і 2 рознымі шляхамі звязваюць аэрапорт з чыгуначным вакзаламСайт компании «Услуги сообщения» () ; маршрут № 88, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт з плошчай Еўропы; хуткі маршрут № 3G, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт са спальным мікрараёнам Фабіёнішкес. чыгуначным паведамленнем: паміж чыгуначным вакзалам і аэрапортам ходзіць аўтаматрыса (рэйкавы аўтобус) PESA 620M (18 рэйсаў у дзень (па раскладзе 2020 года з 04:55 да 20:30)Расписание на сайте компании «Литовские железные дороги») таксі

Міжнароднае паведамленне з Рыгай: з аэрапорта ў латвійскую сталіцу і назад курсуюць мікрааўтобусы кампаніі flybus. Расклад прывязаны да прылёту і вылетаў Wizz Air і Ryanair.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Інтэрв’ю з Генеральным дырэктарам Віленскага аэрапорта Інтэрв’ю з Камерцыйным дырэктарам віленскага аэрапорта

Катэгорыя:Транспарт Вільні Катэгорыя:Аэрапорты Літвы