Но́рман Грэм Хіл (, — ) — англійскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе «Формула-1» ( і гадоў).
Адзіны, хто перамагаў на ўсіх трох найпрэстыжнейшых гонках свету (г. зв. «трайная карона»): гран-пры Манака Формулы-1 (у 1963, 1964, 1965, 1968, 1969 гады), Інды 500 (1966) і 24 гадзіны Ле-Мана (у 1972 годзе).
Біяграфія Грэм Хіл нарадзіўся ў лонданскім раёне Хампстэд у сям’і эканаміста. Пасля заканчэння тэхнічнага каледжа ўладкаваўся на пасаду механіка. Назапасіўшы грошы, будучы гоншчык набыў матацыкл, на якім амаль адразу ж патрапіў у аварыю, урэзаўшыся ў прыпаркаваны аўтамабіль. У 24 гады купіў свой першы аўтамабіль Austin 1929.
У 1954 годзе ў адной з газет прачытаў аб’яву аўташколы, якая базавалася на аўтадроме «Брэндс-Хэтч», там было запрашэнне за невялікую плату здзейсніць пробны заезд на аўтамабілі маркі Cooper. Неўзабаве пасля гэтага пазнаёміўся з Колінам Чэпменам, які запрасіў яго ў сваю каманду «Лотус» на пасаду аўтамеханіка.
Кар’ера Формула-1 (1958—1975) У Lotus Дэбют Хіла ў «Формуле-1» адбыўся на Гран-пры Манака 1958 года. У гран-пры браў удзел 31 гоншчык, Хіл на Lotus 12 кваліфікаваўся на 15-м месцы — усяго на пару пазіцый ззаду аналагічнай машыны Кліфа Элісана. Хіл ехаў чацвёртым на працягу дзвюх трацін гонкі, але зламалася паўвось. Чэпмен выставіў Хіла і на наступную гонку ў Зандворце, дзе зноў сышоў па тэхнічных прычынах. Кіруючы хутчэйшым Lotus 16 Грэм толькі на Гран-пры Італіі фінішаваў у першай дзясятцы, але ўразіў сваімі выступамі. Чэпмен пакінуў англічаніна ў камандзе і на наступны год. Гран-пры ў Зандворце стала самай удалай гонкай Хіла ў 1959 годзе.
У BRM thumb|left|Грэм Хіл на Гран-пры Германіі 1962 года У годзе Хіл перайшоў у BRM, прабыўшы ў яе складзе 7 гадоў.
У сезоне года Хіл і яго машына BRM P57 не маглі параўнацца з хуткасцю Джыма Кларка на Lotus 25, але трываласць была на яго баку — Хіл фінішаваў ва ўсіх дзевяці гонках, у той час як Кларк меў чатыры сходы. Кларк узяў шэсць поўлаў, але толькі тры перамогі; Хіл узяў усяго адзін поўл, але заваяваў чатыры перамогі. Такім чынам, чэмпіёнам стаў Хіл.
У 1963 годзе заваяваў сваю першую перамогу ў Манака, а агулам атрымаў пяць перамог на гэтай трасе, за што займеў мянушку «містар Манака».
Пасля чэмпіёнскага сезону тры гады запар займаў другое месца (двойчы саступаючы Кларку і адзін раз Джону Сёрцісу), затым было пятае месца.
Вяртанне ў Lotus thumb|Колін Чэпмен і Грэм Хіл. Гран-пры Нідэрландаў 1967 года Па заканчэнні года пакінуў BRM і вярнуўся ў Lotus, дзе стаў напарнікам Джыма Кларка. У сезоне года фактычна быў другім пілотам, аднак, калі Кларк загінуў у гонцы Формулы-2 у красавіку 1968 года, стаў лідарам каманды. За перамогай у Хараме была перамога з поўла ў Манака. Астатнюю частку сезона і Джэкі Сцюарт (Матра) і Крыс Эйман (Ферары) былі хутчэй, але Хіл працягваў змагацца за тытул. У мексіканскім фінале Хіл абышоў у кваліфікацыі і гонцы сапернікаў — Сцюарта і дзеючага чэмпіёна Дэні Халма — і другі раз стаў чэмпіёнам свету.
На гран-пры ЗША 1969 года трапіў у сур’ёзную аварыю. Пасля вылету з трасы, выштурхаў балід і працягнуў гонку, але пры гэтым не зашпіліў рамяні бяспекі. На 90 крузе правае задняе кола лопнула, машына зноў сышла з трасы, непрышпілены гоншчык вылецеў з аўтамабіля. У выніку аварыі Хіл зламаў правае калена, вывіхнуў левае і парваў звязкі на нагах.
Апошнія гады Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў гонкі ў наступным годзе за прыватную . На працягу сезона Хіл быў далёка не лідарам — усяго некалькі фінішаў у ачках. Спад працягнуўся і ў Brabham у і гады. У 1972 годзе ўладальнік каманды «Brabham» Берні Эклстоўн звольніў Хіла.
У годзе гоншчык заснаваў уласную каманду Embassy Hill. Тым не менш, дасягнуць той планкі, якая была раней, 43-гадовы Хіл ужо не мог. Яго апошнім фінішам у ачках стаў Гран-пры Швецыі 1974 года, у якім ён падняўся на шостае месца.
24 гадзіны Ле-Мана (1958—1966, 1972) Удзельнічаў у 24 гадзінах Ле-Мана дзесяць разоў. У 1958–1966 гады лепшым вынікам Хіла было другое месца ў 1964 годзе. У 1972 годзе перамог у экіпажы з французам Анры Пескарола за рулём Matra-Simca MS670.
500 міль Індыянапаліса (1966—1968) Выйграў Indy 500 у 1966 годзе з першай спробы. Хіл пазбег ранняга хаосу і перамог, нягледзячы на непаразуменне пасля фінішу, калі каманда Lotus палічыла, што перамог Джым Кларк. Аднак без афіцыйнага пратэсту з боку Кларка ці Lotus перамога Хіла засталася ў сіле.
Гібель Загінуў 29 лістапада 1975 года ў авіякатастрофе. Самалёт Piper PA-23, які належаў гоншчыку, пацярпеў крушэнне. Прычынай сталі ўмовы надвор’я: самалёт трапіў у густы туман. Акрамя Хіла, на борце самалёта знаходзіліся механік Тоні Элкака, пілот Тоні Брайза, менеджар каманды Рэй Брымбл, механік Тэры Рычардс і дызайнер машын Эндру Смолмэн.
Грамадзянская паніхіда прайшла ў Сент-Олбанскім саборы.
Вынікі выступаў у Формуле-1
Тлустым шрыфтам абазначаныя этапы, на якіх гоншчык стартаваў з поула.Курсівам абазначаныя этапы, на якіх гоншчык меў хуткі круг.Не ўсе ачкі ішлі ў залік пілота, а толькі лепшыя вынікі пэўнай колькасці гран-пры.
Год Каманда Шасі Рухавік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Ачкі Team Lotus Lotus 12 Climax FPF 2.0 L4 ARG MON NED 500 BEL — 0 Lotus 16 Climax FPF 2.2 L4 FRA GBR POR ITA MOR Lotus 16 (F2) Climax FPF 1.5 L4 GER Team Lotus Lotus 16 Climax FPF 2.5 L4 MON 500 NED FRA GBR GER POR ITA USA — 0 Owen Racing Organisation BRM P25 BRM P25 2.5 L4 ARG 15 4 BRM P48 MON 500 NED BEL FRA GBR POR ITA USA Owen Racing Organisation BRM P48/57 Climax FPF 1.5 L4 MON NED BEL FRA GBR GER ITA USA 16 3 Owen Racing Organisation BRM P57 BRM P56 1.5 V8 NED MON BEL FRA GBR GER ITA USA RSA 1 42 (52) Owen Racing Organisation BRM P57 BRM P56 1.5 V8 MON BEL NED GBR GER USA MEX RSA 2 29 BRM P61 FRA ITA Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P56 1.5 V8 MON NED BEL FRA GBR GER AUT ITA USA MEX 2 39 (41) Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P56 1.5 V8 RSA MON BEL FRA GBR NED GER ITA USA MEX 2 40 (47) Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P60 2.0 V8 MON BEL FRA GBR NED GER 5 17 BRM P83 BRM P75 3.0 H16 ITA USA MEX Team Lotus Lotus 43 BRM P75 3.0 H16 RSA 7 15 Lotus 33 BRM P60 2.1 V8 MON Lotus 49 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 NED BEL FRA GBR GER CAN ITA USA MEX Team Lotus Lotus 49 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA 1 48 Gold Leaf Team Lotus ESP Lotus 49B MON BEL NED FRA GBR GER ITA CAN USA MEX Gold Leaf Team Lotus Lotus 49B Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA ESP MON NED FRA GBR GER ITA CAN USA MEX 7 19 Rob Walker Racing Team Lotus 49C Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA ESP 13 7 Brooke Bond Oxo Racing – Rob Walker MON BEL NED FRA GBR GER AUT Lotus 72C ITA CAN USA MEX Motor Racing Developments Ltd Brabham BT33 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA 21 2 Brabham BT34 ESP MON NED FRA GBR GER AUT ITA CAN USA Motor Racing Developments Ltd Brabham BT33 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG RSA 15 4 Brabham BT37 ESP MON BEL FRA GBR GER AUT ITA CAN USA Embassy Racing Shadow DN1 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG BRA RSA ESP BEL MON SWE FRA GBR NED GER AUT ITA CAN USA — 0 Embassy Racing with Graham Hill Lola T370 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG BRA RSA ESP BEL MON SWE NED FRA GBR GER AUT ITA CAN USA 18 1 Embassy Racing with Graham Hill Lola T370 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG BRA RSA ESP — 0 Hill GH1 MON BEL SWE NED FRA GBR GER AUT ITA USA
Спасылкі
Катэгорыя:Пілоты 24 гадзін Ле-Мана Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Англіі Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах