Сэр Джон Артур Брэбем (), больш вядомы як Джэк Брэбем (; , Харствіл, Новы Паўднёвы Уэльс — , Голд-Кост, Квінсленд) — аўстралійскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1. Першы аўстралійскі чэмпіён свету Формулы-1. Аўстраліец года (1966). Трое сыноў Брэбема: Джэф, Гэры і Дэвід — таксама сталі аўтагоншчыкамі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і гандляра за 15 км ад Сіднея на ўскраіне гарадка Хартсвіл. Пасля заканчэння школы, у 15 гадоў, уладкаваўся на працу ў гараж, дзе займаўся рамонтам аўтамабіляў.

Падчас Другой сусветнай вайны служыў у каралеўскіх паветраных сілах. Па вяртанні з вайны, у 1946 годзе адкрыў невялікую майстэрню па рамонце аўтамабіляў. Таксама ён удзельнічаў у чэмпіянаце Новага Паўднёвага Уэлса (New South Wales Championship) і атрымаў у ім перамогу.

У 1955 годзе дэбютаваў на Гран-пры Вялікабрытаніі ў чэмпіянаце Формулы-1 у камандзе Cooper. У 1959 годзе стаў чэмпіёнам свету ў камандзе Cooper. У 1960 годзе паўтарыў поспех з камандай. У трэці раз паўтарыць свой поспех змог толькі ў 1966 годзе за рулём баліда ўласнай каманды Brabham.

Гл. таксама Формула-1