Прэзідэнцкія выбары 2021 года ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы праведзены 26 мая, пасля прызначэння гэтай даты Народным саветам. Яны сталі другімі прэзідэнцкімі выбарамі з моманту пачатку ў краіне грамадзянскай вайны.

Абстаноўка У 2011 годзе паміж урадам, падтрыманым Іранам і Расіяй, і разнамаснай сірыйскай апазіцыяй, якая карысталася дапамогай заходніх краін і некаторых дзяржаў арабскага свету, пачалася грамадзянская вайна. Па стане на вясну 2021 года Узброеныя сілы Сірыі кантралявалі большую частку краіны. Апазіцыйныя групоўкі ўтрымлівалі толькі паўночныя раёны (сумесна з УС Турцыі) і невялікую вобласць на паўднёвым усходзе (сумесна з УС ЗША).

За гэты перыяд дзеючы прэзідэнт Башар Асад змог значна палепшыць свой рэйтынг нягледзячы на тое, што ўзровень жыцця насельніцтва знізіўся ў сувязі з баявымі дзеяннямі. Пандэмія COVID-19 таксама вельмі моцна ўдарыла па краіне, яе эканоміцы і сацыяльным сферам. Многія страцілі працу і сродкі да існавання, адчуваўся дэфіцыт тавараў першай неабходнасці і бензіну. Аднак Асад захаваў рычагі кіравання дзяржавай і працягваў карыстацца вялікім аўтарытэтам на кантраляваных уладамі тэрыторыях. Тым не менш варта адзначыць, што незалежных комплексных палявых даследаванняў палітычных пераваг грамадзян у Сірыі даўно не праводзіласяВыборы в Сирии: Асад побеждает, но что будет после Асада? .

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, згодна з канстытуцыяй 2012 года, складае сем гадоў. Папярэднія выбары адбыліся ў 2014 годзе, на іх Асад атрымаў падтрымку 88,7 % выбаршчыкаў. Ён змяніў у 2000 годзе на пасадзе свайго бацьку — Хафеза Асада, які кіраваў на працягу трох дзесяцігоддзяў. У 2007 годзе Башар Асад быў абраны на другі прэзідэнцкі тэрмін па выніках рэферэндуму і прынёс прысягу перад дэпутатамі Народнага савета. Яго партыя Баас (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння, сірыйскае аддзяленне) знаходзілася ва ўладзе з 1963 года.

Правядзенне Рэгістрацыя кандыдатаў была праведзена 19—28 красавіка. 19 красавіка пра сваё жаданне балатавацца на выбарах абвясцілі першыя два кандыдаты: былы міністр Абдала Салюм Абдала і незалежны актывіст Мухамед Фірас Ібн Ясін Раджух. 21 красавіка заяўку падала беспартыйная Фатэн Алі Нахер — першая жанчына-кандыдат за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у Сірыі. Сваю заяўку таксама падаў прэзідэнт Асад.

3 мая Вышэйшы Канстытуцыйны суд краіны абвясціў аб прыняцці заяў 3 кандыдатаў: Абдалы Абдалы (Сацыялісты-юніяністы), Башара Асада (кіруючая партыя «Баас») і Махмуда Марэя (Дэмакратычны арабскі сацыялістычны саюз).

З-за высокай яўкі прыйшлося падоўжыць працу ўчасткаў на пяць гадзін. Выбары прайшлі без здарэнняў. Тым не менш праціўнікі прэзідэнта Асада выйшлі на вуліцы з пратэстаміВ Сирии подвели предварительные итоги президентских выборов: лидирует Башар Асад . Галасаванне для грамадзян, якія знаходзіліся па-за межамі Сірыі, прайшло папярэдне на тэрыторыі дыпмісій 20 мая.

Раніцай 27 мая было заяўлена аб лідарстве Башара Асада. Яго прыхільнікі пачалі адзначаць перамогу свайго кандыдата яшчэ да абвяшчэння вынікаў масавымі гуляннямі. Вечарам спікер парламента Хамуда Сабаг заявіў, што прэзідэнт Асад перамог на выбарах з вынікам 95,1 % галасоўАсад победил на президентских выборах в Сирии, набрав 95,1 % голосов .

Рэакцыя Яшчэ да пачатку галасавання кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў такіх краін як ЗША, Францыя, ФРГ, Італія і Вялікабрытанія заявілі, што не лічаць гэтыя выбары сумленнымі і свабоднымі. Пазней і Еўрасаюз не прызнаў вынікі галасавання.

28 мая прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Асада з перамогай на выбарах. У віншавальнай тэлеграме адзначалася, што «вынікі галасавання ў поўнай меры пацвердзілі высокі палітычны аўтарытэт, давер суграмадзян да курсу, які праводзіцца пад яго кіраўніцтвам, на больш хуткую стабілізацыю сітуацыі ў Сірыі і ўмацаванне яе дзяржаўных інстытутаў». Расійскі бок заявіў пра намер надалей аказваць усямерную падтрымку сірыйскім партнёрам у барацьбе з сіламі тэрарызму і экстрэмізму, а таксама ў прасоўванні працэсу палітычнага ўрэгулявання і постканфліктнага аднаўлення краіныПутин поздравил Асада с победой на выборах президента Сирии .

Сваі віншаванні таксама накіравалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛукашэнкаЛукашенко поздравил Башара Асада с переизбранием на должность Президента Сирии // БелТА, 28 мая 2021 , прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія, прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, лідар КНДР Кім Чэн Ын, прэзідэнт Лівана Мішэль Аун, прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа ЛіцзяньКитай поздравил Асада с победой на выборах // 28 мая 2021 і ліванская партыя Хезбала.

Гл. таксама Прэзідэнцкія выбары ў Сірыі (2014) Парламенцкія выбары ў Сірыі (2020)

Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў Сірыі Катэгорыя:Выбары 2021 года Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:Падзеі 26 мая