The Left Banke — амерыканскі музычны гурт. У сваіх песнях сумяшчалі поп-рок з велічнымі квазікласічнымі мелодыямі і аранжыроўкамі, у 1960-я гады былі піянерам новага стылю «барока-н-рол».
Пругкія шчыльныя акуратныя гармоніі гурт запазычыў у «Бітлз», аранжыруючы іх струннымі амаль у камерным стылі. Таксама звяртаў на сябе ўвагу вакал Стыва Марціна (амаль фальцэт). Галоўным кампазітарам у групе быў клавішнік Майкл Браўн, са слоў AllMusic — падлетак-вундэркінд.
Дамогся поспеху гурт вельмі хутка, адразу выпусціўшы два хіты: «Walk Away Renée» (5-е месца ў гарачай сотні «Білборда») і «Pretty Ballerina» (15-е месца).
Часопіс Rolling Stone змясціў песню «Walk Away Renee» ў выкананні гурта The Left Banke на 222-е месца ў сваім спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў. Акрамя таго, песня «Walk Away Renee» ў выкананні гурта уваходзіць у складзены Залай славы рок-н-ролу спіс 500 Songs That Shaped Rock and Roll.
Дыскаграфія Крыніцы да гэтага раздзела:
Альбомы ГодНазваПазіцыя у чарцеU.S. 200Cash Box1967Walk Away Renée/Pretty Ballerina67591968The Left Banke Too——1986Strangers on a Train (aka Voices Calling)——"—" значыць, что рэліз не трапіў у чарт або не быў сертыфікаваны
Зборнікі
1982 – And Suddenly It's...The Left Banke (Bam-Caruso KIRI 021) 1985 – History of The Left Banke (Rhino RNLP 123) 1986 – Walk Away Renée [mini-album] (Bam-Caruso PABL036) 1988 – And Finally It's...The Left Banke (Bam-Caruso KIRI 021 CD) – Features a different track listing to the 1982 compilation. 1992 – There's Gonna Be a Storm: The Complete Recordings 1966–1969 (Mercury 848095)
Міні-альбомы
1983 – Walk Away Renee (Bam-Caruso NRIC022) 2022 – High Flyer (Omnivore Records OV-470)
Зноскі Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Поп-рок-гурты Катэгорыя:Гурты псіхадэлічнага рока ЗША Катэгорыя:Поп-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1965 годзе