Марціньш Стакіс ; нар. , Тукумс) — латвійскі палітык і прадпрымальнік, мэр Рыгі (з 2020).

Біяграфія Нарадзіўся 4 ліпеня 1979 года ў Тукумсе ў сям’і музыкаў і настаўнікаў спеваў Юрыса і Дагніі Стакісаў. Ранняе дзяцінства правёў у Даўгаўпілсе, дзе яго бацькі вучыліся на музычна-педагагічным факультэце Даўгаўпілскага педінстытута. У 1984 годзе сям’я пераехала ў мястэчка Тумэ ў наваколлі Тукумса. Пачаў вучыцца ў вясковай школе, потым перавёўся ў Тукумскую сярэднюю школу № 1, якую скончыў у 1997 годзе.

Паступіў на эканамічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта і адначасова пачаў працаваць у фірме аптовага гандлю алкагольнымі напоямі Mono. Потым перайшоў у гандлёвую сетку перыёдыкі Narvesen, якая тады стваралася.

З 6 лістапада 2018 года па 5 чэрвеня 2020 года з’яўляўся дэпутатам Сейма Латвіі.

У кастрычніку 2020 года абраны мэрам РыгіМэром Риги избран Мартиньш Стакис.

24 мая 2021 года разам з Міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы з Пагоняй у цэнтры Рыгі на месцы, дзе былі ўсталяваны сцягі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі. «Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг Свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!» — напісаў ён ў сябе ў TwitterУ цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭА.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Латвіі Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прадпрымальнікі Латвіі Катэгорыя:Кіраўнікі Рыгі