Уладзімір Ільіч Канановіч (нар. , Клецк, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Клецку.

Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991—2004 гадах — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Стажыраваўся ў 2003 годзе Інстытуце нямецкай гісторыі ў Гётынгене, у 2004 і 2006 гадах — у Цэнтры гістарычнай антрапалогіі сярэднявечнага Захаду і Школе вышэйшых сацыяльных даследаванняў у Парыжы.

У 1996 годзе аспірантуру на факультэце медыевістыкі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дыпламатыя Вялікага княства Літоўскага ў 1480 — першай чвэрці XVI ст.: Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім і Крымскім ханствам».

У 2005—2006 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. З 2007 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка.

Навуковая дзейнасць Даследуе міжнародныя адносіны ва Усходняй Еўропе ў позняе сярэдневякоўе, гісторыю ідэй і ўяўленняў у сярэдневякоўі, праблемы гістарычнай антрапалогіі, гісторыю арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага. Спецыяліст па гісторыі дыпламатычных адносін Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам у канцы XV — першай чвэрці XVI стагоддзяў, гісторыі Клецкай бітвы 1506 года.

Узнагароды Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2016, 2017). У 2017 годзе у намінацыі «Найлепшая манаграфія па гістарычных навуках» за працу «Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне» (Смаленск, 2017).

Творы Татарскія набегі на землі Беларусі // Гіст.-археал. зб. Мн., 1993. Ч. 1; Міхаіл Богуш Багавіцінавіч, вялікакняскі дыпламат караля Жыгімонта Старога // Штогоднік Ін-та гісторыі НАНБ. Мн., 1999; «Convivium ducale», или Москва начала 16 в. глазами поляка // Славяне и их соседи: Сб. тезисов 18 конф. М., 1999; «Appellatio» і дыпламатычны пратакол ВКЛ у часы Вітаўта (1392—1430) // Матэрыялы семінара па дыпламатыі і дзяржаўнаму пратаколу. Мн., 1999; Князь-пілігрым Войшалк // Беларуска-грэчаскія ўзаемаадносіны: ад старажытнасці да сучаснасці. Мн., 2000; Grand Duchess Elena Ivanovna and Duke Michael Glinski: aspects of mlership at the Jagiellonian court // Zamek i dwór w sredniowieczu od XI do XV wieku. Poznan, 2001. Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы // ARCHE. — 2015. — № 9. — С. 195—218. Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне. — Смаленск: Інбелкульт, 2017.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага