Вышэйшая тэхніка-эканамічная школа ў Чэске-Будзеёвіцах () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Чэске-Будзеёвіцах.
Характарыстыка Гэта дзяржаўная ўстанова вышэйшай адукацыі неўніверсітэцкага тыпу. Створана 27 красавіка 2006 года. Гэта так званая практыкаарыентаваная вышэйшая навучальная ўстанова, таму яна факусуецца на спалучэнні выкладання з супрацоўніцтвам з рознага роду кампаніямі ў адпаведных галінах.
Напрамкі навучання
Бакалаўрыят Тэхналогіі і кіраванне дарожным рухам (3 гады навучання) Інжынерная справа (3 гады) Будаўніцтва будынкаў (4 гады) Эканоміка прадпрыемства (3 гады) Кіраванне чалавечымі рэсурсамі (3 гады)
Магістратура Лагістыка (2 гады) Карпаратыўная эканоміка (2 гады)
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Чэске-Будзеёвіцы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі