Джэймс Сайман Уоліс Хант (; — ) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1976 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Па заканчэнні гоначнай кар’еры працаваў каментатарам на BBC і прадпрымальнікам.
Пачаўшы кар’еру гоншчыка ў кузаўных аўтагонках, Хант неўзабаве пераходзіць у Формулу-3. Сваімі поспехамі ён прыцягнуў увагу каманды Hesketh і ў 1973 годзе ўпершыню выступіў у класе Формула-1 у складзе гэтай каманды. У канцы 1975 года ён становіцца пілотам McLaren і ў 1976 годзе, атрымаўшы 6 перамог, становіцца чэмпіёнам свету. У наступныя два гады Хант працягвае выступаць у McLaren, але ўжо з значна меншым поспехам, і ў 1978 годзе ён сыходзіць у адстаўку. У 1979 годзе Хант вяртаецца ў Формулу-1 у складзе новай каманды — Walter Wolf Racing. З сямі гонак ён скончыў толькі адну (восьмае месца), пасля чаго ўжо ў сярэдзіне сезону Хант канчаткова сыходзіць з вялікага спорту.
Катэгорыя:Пілоты Формулы-1 з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чэмпіёны Формулы-1 Катэгорыя:Пераможцы Гран-пры Формулы-1 Катэгорыя:Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren