Градзец-Кралаўскі ўніверсітэт () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Градзец-Кралавэ.

Характарыстыка Універсітэт заснаваны 21 чэрвеня 2000 года. Установа ўзыходзіць сваімі каранямі ў 1959 год, калі быў заснаваны Педагагічны інстытут, які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую педагагічную школу. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 6 500 студэнтаў. Ён з’яўляецца адным з самых важных адукацыйных і даследчых цэнтраў Усходняй Чэхіі.

Факультэты Факультэт адукацыі Факультэт інфарматыкі і кіравання Філасофскі факультэт Факультэт прыродазнаўчых навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Градзец-Кралавэ