«Насферату: Прывід ночы» () — заходнегерманскі фільм жахаў 1979 года, зняты рэжысёрам Вернерам Херцагам па ўласным сцэнарыі.

Сюжэт Дзевятнаццатае стагоддзе. Джонатан Харкер — малады агент па нерухомасці, якога начальства адпраўляе ў далёкую Трансільванію. Таямнічы румынскі граф Дракула вырашыў набыць асабняк у Германіі, і гэтая здзелка з’яўляецца вельмі прыбытковай для Харкера. Прыбыўшы на месца, Джонатан сутыкаецца з незвычайнымі паводзінамі мясцовых жыхароў, але больш за ўсё яго здзіўляе сам граф і яго змрочны замак. Дракула, які мае жахлівы выгляд і дзіўныя манеры, прапануе госцю застацца на начлег, пасля падпісання ўсіх неабходных папер. Джонатан дае сваю згоду, што становіцца самай вялікай памылкай у яго жыцці…

Акцёрскі склад Клаус Кінскі — граф Дракула Ізабель Аджані — Люсі Харкер Бруна Ганц — Джонатан Харкер Ралан Тапор — Рэнфілд Вальтэр Ладэнгаст — доктар Ван Хельсінг

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі 1979 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 1979 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ФРГ Катэгорыя:Фільмы жахаў Францыі Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на румынскай мове Катэгорыя:Фільмы Вернера Херцага Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы пра вампіраў