Ермала́ева (; ) — вёска ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Куюргазінскага раёна Башкартастана. Насельніцтва вёскі — 6 397 чалавек (2010). Большасць насельніцтва складаюць рускія (69%), значную частку таксама фармуюць башкіры (11%). Утварылася ў 1783 годзе, дзякуючы праходжанню ў гэтых месцах тракта Уфа — Арэнбург. Яшчэ ў XIX стагоддзі ў вёсцы былі пабудаваныя заводы.
Катэгорыя:Населеныя пункты Башкартастана Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1783 годзе