Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч (ліпень 1903, мяст. Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — , Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, навуковец.

Біяграфія З сялянскай сям’і. Брат Сямёна Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). З 1922 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнік камісіі па Заходняй Беларусі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 31 жніўня 1933 года ў Менску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 25 ліпеня 1935 года. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе. «Тройкай» НКУС 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10182-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.

Творы Гарбацэвіч, П. Полёнізацыя Заходняй Беларусі / П. Гарбацэвіч. — Менск : [б. в.], 1932. — 24 с.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра