Не́глюбскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Неглюбка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Яноўскага сельсавета перададзены пасёлак РасухаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Неглюбскага сельсавета 10 населеных пунктаў. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка скасаванага Новаграмыцкага сельсавета, 27 жніўня 1991 года — частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Гібкі, Падгор'е і вёска Гутка. У 2011 годзе скасаваны вёскі Новыя Грамыкі, Пацёсы, Старое Закружжа, пасёлкі Амяльное, Куты, ПадкаменнеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 941 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,5 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы, 1,7 % — цыганы, 1,2 % — таджыкі, 1,0 % — малдаванеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 652 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе