Універсітэт Яна Евангеліста Пуркіне ва Усці-над-Лабем () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Усці-над-Лабем.
Характарыстыка Установа носіць імя біёлага Яна Евангеліста Пуркіне, ураджэнца гэтых мясцін.
Установа займае 14-е месца сярод 26 дзяржаўных універсітэтаў Чэхіі. Універсітэт быў першай навучальнай установай Чэхіі, якая паспяхова прайшла ацэнку камісіяй па акрэдытацыі ўрада Чэшскай Рэспублікі і якая атрымала права на выкладанне ва ўсіх абласцях навучання на працягу наступных 6 гадоў.
Факультэты Факультэт педагогікі Факультэт сацыяльных і эканамічных навук Факультэт мастацтваў і дызайну Факультэт навакольнага асяроддзя Факультэт машынабудавання Факультэт філасофіі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт медыцынскіх навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Усці-над-Лабем