+ Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні некаторых нябесных цел, м/с2 Сонца 273,1 Меркурый 3,68—3,74 Венера 8,88 Зямля 9,81 Месяц 1,62 Цэрэра 0,27 Марс 3,86 Юпітэр 23,95 Сатурн 10,44 Уран 8,86 Нептун 11,09 Плутон 0,06

+ Гравітацыйнае паскарэнне на рознай вышыні h над Зямлёй h, км g, м/с2 h, км g, м/с2 0 9.8066 20 9.7452 1 9.8036 50 9.6542 2 9.8005 80 9.5644 3 9.7974 100 9.505 4 9.7943 120 9.447 5 9.7912 500 8.45 6 9.7882 1000 7.36 8 9.7820 10 000 1.50 10 9.7759 50 000 0.125 15 9.7605 400 000 0.0025

Паскарэнне свабоднага падзення g (звычайна вымаўляецца як «Жэ») — паскарэнне цела падчас свабоднага падзення. Каля паверхні Зямлі яно роўнае ~9,8 м/с².

Вылічэнне паскарэння свабоднага падзення Паскарэнне свабоднага падзення складаецца з двух складнікаў: гравітацыйнага паскарэння і цэнтрабежнага паскарэння.

Значэнне гравітацыйнага паскарэння на паверхні планеты можна прыблізна падлічыць, калі ўявіць планету кропкавай масай M, і вылічыць гравітацыйнае паскарэнне на адлегласці яе радыуса R:

,

дзе G — гравітацыйная пастаянная (6,6742 м³с−2кг−1).

Пры выкарыстанні гэтай формулы для вылічэння гравітацыйнага паскарэння на паверхні Зямлі атрымаем: м/с²

Гэтае значэнне толькі прыблізна супадае з паскарэннем свабоднага падзення ў дадзеным месцы. Адрозненні абумоўлены: цэнтрабежным паскарэннем, якое існуе ў дадзенай сістэме адліку; тым, што Зямля не з'яўляецца ідэальнай сферай; неаднароднасцю Зямлі, што выкарыстоўваецца для пошуку карысных выкапняў па гравітацыйных анамаліях.

+ Паскарэнне свабоднага падзення для некаторых гарадоў Горад Даўгата Шырата Вышыня над узроўнем мора, м Паскарэнне свабоднага падзення, м/с2 Адэса 30,73 усх. даўг. 46,47 паўн. шыр. 54 9.80735 Берлін 13,40 усх. даўг. 52,50 паўн. шыр. 40 9,81280 Будапешт 19,06 усх. даўг. 47,48 паўн. шыр. 108 9,80852 Вашынгтон 77,01 зах. даўг. 38,89 паўн. шыр. 14 9,80112 Вена 16,36 усх. даўг. 48,21 паўн. шыр. 183 9,80860 Грынвіч 0,0 усх. даўг. 51,48 паўн. шыр. 48 9,81188 Каір 31,28 усх. даўг. 30,07 паўн. шыр. 30 9,79317 Кіеў 30,30 усх. даўг. 50,27 паўн. шыр. 179 9,81054 Мадрыд 3,69 усх. даўг. 40,41 паўн. шыр. 655 9,79981 Масква 37,61 усх. даўг. 55,75 паўн. шыр. 151 9,8154 Мінск 27,55 усх. даўг. 53,92 паўн. шыр. 220 9,81347 Нью-Ёрк 73,96 зах. даўг. 40,81 паўн. шыр. 38 9,80247 Осла 10,72 усх. даўг. 59,91 паўн. шыр. 28 9,81927 Парыж 2,34 усх. даўг. 48,84 паўн. шыр. 61 9,80943 Прага 14,39 усх. даўг. 50,09 паўн. шыр. 297 9,81014 Рым 12,99 усх. даўг. 41,54 паўн. шыр. 37 9,80312 Стакгольм 18,06 усх. даўг. 59,34 паўн. шыр. 45 9,81843 Токіа 139,80 усх. даўг. 35,71 паўн. шыр. 18 9,79801

Сіла цяжару Сіла цяжару — сіла, якая дзейнічае на любое матэрыяльнае цела, якое знаходзіцца паблізу паверхні Зямлі або іншага астранамічнага цела, вылічаецца па формулеСивухин Д. В. Общий курс физики. — М.: Физматлит, 2005.:

дзе  — паскарэнне свабоднага падзення.

Па вызначэнні, сіла цяжару на паверхні планеты складаецца з гравітацыйнага прыцягнення планеты і цэнтрабежнай сілы інерцыі, выкліканай сутачным кручэннем планеты.

Гравітацыйнае прыцягненне планеты вызначаецца суадносінамі:

дзе  — гравітацыйная пастаянная (6,6742 м³с−2кг−1),  — маса сферычна сіметрычнага астранамічнага цела,  — маса матэрыяльнай кропкі, на якую дзейнічае сіла,  — адлегласць паміж цэнтрам сферычнай масы і матэрыяльнай кропкай.

Модуль цэнтрабежнай сілы інерцыі , якая дзейнічае на матэрыяльную часціцу, выражаецца формулай:

дзе  — адлегласць паміж часціцай і воссю кручэння разгляданага астранамічнага цела, а  — вуглавая скорасць яго кручэння.

Сіла цяжару, якая дзейнічае паблізу паверхні Зямлі, залежыць ад шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Прыблізны выраз для абсалютнай велічыні сілы цяжару ў сістэме СІ мае выгляд:

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Фізічныя канстанты Катэгорыя:Гравітацыя