Аляксандр Мікалаевіч Івулін (нар. , г. Орша, Беларусь) — беларускі спартыўны журналіст, блогер, футбаліст і былы палітычны зняволены.
Біяграфія Маці працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў маладосці быў мараком, ёсць старэйшы брат.
Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Орша-2» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасля каледжа паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Мінску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафесійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.
Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна» (блог «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблога «ЧаснОк».
У 2021 годзе падпісаў прафесійны кантракт з мінскімі «Крумкачамі»Блогер Александр Ивулин подписал профессиональный контракт игрока с «Крумкачамі». Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 беларускіх рублёў. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца.
Палітычны пераслед Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Пасля сутачнага ўтрымання ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанеслі на 18 снежня. 18 снежня быў абвешчаны перапынак да 30 снежня для выкліку сведкі з боку абароны. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП.
3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы разам з аператарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сцяга вывешана не былоАрышты і ператрусы 4 чэрвеня: 30 сутак журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну, 8 — Барысу Хамайду.
Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА № 1, а сам журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным.
У студзені 2022 года Івуліна асудзілі на два гады калоніі. У лютым 2023 года ён выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.
Спасылкі Старонка Аляксандра Івуліна на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Канал «ЧаснОк» на YouTube
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Палітвязні Беларусі