Юрый Мікалаевіч Гарулёў ( — ) — беларускі аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

Біяграфія Нарадзіўся 22 мая 1944 года ў сям’і беларускага пісьменніка Мікалая Гарулёва ў в. Сулака Тамбоўскай вобласці дзе маці — Марыя Рыгораўна Коган — знаходзілася ў эвакуацыі.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.

Памёр 13 чэрвеня 2021 года ў МінскуПамёр рэжысёр Юрый Гарулёў. Крэміраваны 16 чэрвеня ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілкахАдышоў у вечнасць рэжысёр Юрый Гарулёў, дырэктар каталіцкага кінафестывалю Magnificat (+інфармацыя пра развітанне).

Творчасць Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).

Узнагароды Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.

Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінадакументалісты