Каагуасу () — дэпартамент у цэнтральнай частцы Парагвая, тэрыторыя — 11 474 км². Насельніцтва — 435 357 чал (2002), адміністрацыйны цэнтр — горад Каранель-Аўеда.

Геаграфія Клімат — мяккі і дажджлівы, Каагуасу — адзін з найбольш прыдатных у Парагваі раёнаў для сельскай гаспадаркі. З поўначы на поўдзень дэпартамент перасякае Кардыльера-дэ-Каагуасу. Яна ўтворана невысокімі ўзгоркамі, вышынёй не больш за 200 м, на ўсходзе дасягае 250 м.

Катэгорыя:Дэпартаменты Парагвая