Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі (нар. , Івянец, Польская Рэспубліка) — беларускі танцоўшчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1967).
Біяграфія Нарадзіўся ў звычайнай местачковай сям’і. Бацька Валяр’ян Ляшчынскі быў майстрам-мулярам, які з арцеллю будаўнікоў узводзілі храмы і палацы, жылыя дамы і крамы ў Івянцы, Валожыне, Барысаве, Вільні. А маці Юзэфа з роду Сасноўскіх была хатняй гаспадыняй і займалася выхаваннем дзяцей.
У сямігадовым узросце паступіў у першы клас школы, дзе пасаду дырэктара займала Марыя Асіповіч, унучка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Быў вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часамIскры яго адмысловага таленту. У школе ставіліся тэатральныя пастаноўкі, дзейнічалі гурткі танцаў і спеваў. Аскерка заўважыў здольнага вучня і прывіў любоў да харэаграфіі і народных танцаў.
Закончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці і рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча.
У Івянцы працаваў у кафляным цэху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў танцавальным калектывам у Доме культуры. Яго прызначылі інструктарам Івянецкага Дома культуры, а праз год — дырэктарам.
Музычным кіраўніком у Доме культуры, супрацоўніцай Ляшчынскага ў яго харэаграфічнай дзейнасці была музыкант, вучаніца К. Паплаўскага Стэфа Чылюк, якая працавала з ім з 1956 года.
Мастацкі калектыў пад кіраўніцтвам Ляшчынскага набыў шырокую вядомасць у Беларусі, неаднаразова выступаў і за яе межамі.
Узнагароды У 1967 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужанага дзеяча культуры БССР».
Літаратура Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага. Т. 2 : Л―Я / [рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.] — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 41. — 571, с.: іл. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі Майстар агітацыйнага танца з Івянца
Катэгорыя:Танцоўшчыкі СССР Катэгорыя:Танцоўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Танцоўшчыкі XX стагоддзя