Міхаіл Юр’евіч Сазонаў (1956 — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1956 годзе. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў геолагам у навукова-даследчых і інжынерна-пошукавых арганізацыях. У 1980-х перайшоў у МУС БССР. Займаўся барацьбой з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. Працуючы ў міліцыі, атрымаў юрыдычную адукацыю. Удзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 1993 годзе з пасады намесніка начальніка рэспубліканскага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю быў накіраваны ў парламенцкую антыкарупцыйную камісію, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 года быў адным з кіраўнікоў штаба ў камандзе А. Лукашэнкі.
З 1994 года працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Быў намеснікам і першым намеснікам кіраўніка. Як сцвярджаў А. Фядута, менавіта М. Сазонаў і яго паплечнік Ю. Малумаў рэкамендавалі на пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошыну. 24 снежня 1998 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні, звязаныя з развіццём адносін з Расіяй, удзельнічаў у падрыхтоўцы дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. У якасці памочніка прэзідэнта ў канцы 1990-х вёў перамовы з апазіцыяй, якія скончыліся безвыніковаnn.by.
У 2000 годзе пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы і заняўся бізнесам.
Памёр 5 студеня 2021 года ва ўзросце 64 гадоўВ Минске простились с бывшим замглавы Администрации президента Беларуси.
Сям’я Жонка — Раіса Дашкевіч. Брат — Аляксандр Юр’евіч Сазонаў, Міністр прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь (1996—2000).
Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі