Справа журналістаў Белсата — крымінальная справа супраць супрацоўніц тэлеканала «Белсат» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай у сувязі са стрымам падзей 15 лістапада 2020 года на Плошчы Перамен у Мінску.
Справа 15 лістапада 2020 года ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам мемарыяла на Плошчы Перамен сіламі МУС і масавым затрыманнем удзельнікаў мерапрыемства. Трансляцыю падзей з Плошчы Перамен вялі журналісткі Беласата Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія былі пасля гэтага арыштаваныя.
Паводле версіі абвінавачання, журналісты падчас трансляцыі «з карыслівых памкненняў» вялі «збор актыўных удзельнікаў з мэтай стварэння масавасці». Акрамя таго, пракурор сцвярджаў, што трансляцыя прывяла да спынення 19 маршрутаў гарадскога транспарту, што нанесла шкоду «Мінсктрансу». Сем’і журналістаў пакрылі гэтыя страты, і прадпрыемства адмовілася ад грамадзянскага пазову да Андрэевай і Чульцовай. Самі журналісткі сваю віну не прызналі і заявілі, што матэрыялы следства даказваюць, што яны толькі выконвалі свае прафесійныя абавязкіЖурналистов «Белсата» приговорили к двум годам колонии // Чеснок.
З 8 па 18 лютага 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч) прайшло разбіральніцтва па справе журналістак Белсата, у выніку якога абедзве жанчыны атрымалі па два гады зняволення. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная Мінскім гарадскім судом 23 красавіка 2021 года, задаволена не была.
Рэакцыя
10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову «Журналістам года» (разам з Кацярынаю Барысевіч).
8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову. 15 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць асуджаных журналістак «Белсату».
10 сакавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі .
9 красавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Кацярынай Барысевіч).
7 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «».
10 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі .
Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту.
29 ліпеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі выбраны лаўрэаткамі .
12 жніўня 2021 года Андрэевай і Чульцовай прысуджана Прэмія імя «» (разам з іншымі).
15 кастрычніка 2021 года Андрэева і Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «» ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года».
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі Катэгорыя:Белсат