Вольга Мікалаеўна Чамаданава (народжаная Прыстром; ) — беларускі палітык. Прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі, унесеная ў санкцыйныя спісы краін Еўрапейскага Саюза.
Начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў, з 2019 па 2021 год прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі.
Біяграфія Нарадзілася 13 кастрычніка 1977 года ў Мінскім раёне. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковым iнспектарам, iнспектарам па справах непаўналетнiх, была кiраўнiком розных аддзяленняў мiлiцыiПрэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава: Я павiнна быць прыкладам для сваiх дзяцей — Звязда, 14.10.2020. 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама.
З 2019 па 2021 год займала пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе каментавала дзеянні сілавых структур падчас масавых пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна публікавала навіны аб затрыманні актывістаў і відэа іх прызнанняў на камеру ў тэлеграм-канале МУС.
У студзені 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага на 2 гады абмежавання свабоды і выплату 5000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце. Рэпліка Ушацкага была выкліканая каментаром Чамаданавай аб нібыта правамернасці затрымання блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага.
4 кастрычніка 2021 года ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкамаminsknews.by .
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын.
28 чэрвеня 2025 года абрана старшынёй партыі «Белая Русь»https://belta.by/politics/view/belorusskuju-partiju-belaja-rus-vozglavila-chemodanova-723570-2025/ Белорусскую партию «Белая Русь» возглавила Чемоданова].
Сям’я Муж — Дзяніс Рыгоравіч Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сведчаннях адказнай за палітычныя рэпрэсіі і гвалт супраць праціўнікаў рэжыму; уключаны ў санкцыйны спіс балтыйскіх краін, а 2 снежня 2021 года — ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША і санкцыйны спіс КанадыХто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс .
Мае двух дзяцей.
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік звання «Чалавек года Міншчыны».
Міжнародныя санкцыі 25 сакавіка 2021 года Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаны ў санкцыйны спіс уладамі ЛатвііForeign Minister Edgars Rinkēvičs places 118 public officials of the Republic of Belarus on persona non grata list Міністр замежных спраў дадаў 118 афіцыйных асоб Рэспублікі Беларусь да спісу персон нон-грата — Міністэрства замежных спраў Латвіі, афіцыйны сайт, Літвы і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэння мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
21 чэрвеня 2021 года ўнесена Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння ЕС, Чамаданава як памагатая рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай медыйнай асобай Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджванні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх». 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня — Швейцарыя.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання