Філіп Бафорд Дэвідсан-малодшы (; 26 лістапада 1915 — 7 лютага 1996) — амерыканскі ваенны разведчык, гісторык В’етнамскай вайны, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія Філіп Дэвідсан нарадзіўся 26 лістапада 1915 года ў Хачыта, Нью-Мексіка. Абраў кар’еру ваеннага, скончыўшы Вест-Пойнт у 1939 годзе. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, знаходзячыся на пасадзе памочніка начальніка разведкі 96-й пяхотнай дывізіі ЗША, а затым камандаваў эскадронам у 3-й арміі.

Пасля вайны служыў інструктарам у ваеннай школе разведкі (Форт-Лівенуорт, Канзас). У ходзе Карэйскай вайны займаў пасаду начальніка аддзела планавання і ацэнак у штабе генерала Макартура.

Падчас В’етнамскай вайны Дэвідсан у 1967—1969 гадах быў начальнікам ваеннай разведкі ЗША ў В’етнаме. Пасля гэтага ён камандаваў трэніровачным цэнтрам Арміі ў Форт-Ордаў (Каліфорнія). У 1971—1972 гадах быў памочнікам начальніка разведкі ў штаб-кватэры дэпартамента арміі. Даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта.

Аўтар кніг «Ваюючы В’етнам: Гісторыя, 1946-1975» (Vietnam at War: The History 1946-1975) (1988) і «Таямніцы В’етнамскай вайны» (Secrets of the Vietnam War) (1990).

Памёр 7 лютага 1996 года ў Сан-Антоніа, Тэхас. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Спасылкі Филипп Б. Дэвидсон. Война во Вьетнаме (1946—1975) (электронная версия книги на сайте «Военная литература»)

Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Разведчыкі