Юрый Кепель або Юры Кэпэль (; 1910, Бутрыманцы, Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі спартсмен-вясляр.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў.
Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду першага нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»Адамковіч Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І — Вільня. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с.: іл. ISBN 978-9955-578-14-7.
Адзін з самых вядомых акадэмічных весляроў Польшчы 1930-х гадоў, пераможац шматлікіх міжнародных спаборніцтваў. Мусіў выступаць на Алімпіядзе 1940 года ў Хельсінкі.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі органамі бяспекі, абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны да 10 гадоў лагераў. Адбываў тэрмін на нікелевых рудніках каля Нарыльска.
Паводле Леаніда Маракова, у чэрвені 1940 года Юрый Кепель мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у званні лейтэнанта ў 149-м гвардзейскім стралковым палку , загінуў у 1944 годзе.
Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартыўным саюзе быў Кепель, успамінаўГаляк Леанід. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982.: Вельмі высокі, прыгожы бляндын. Дасканалы вясьляр на адзінках. Часта займаў першае месца на рэгатах у Вільні, а аднойчы здабыў першае месца на спаборніцтвах на Сэне ў Парыжы. Пасля акупацыі Вільні Саветамі ў 1939 годзе быў арганізатарам службы парадку міліцыі, пакуль Вільня ня была падорана Жамойцам. Ня выехаў зь Вільні. Калі ў 1940 годзе Саветы акупавалі ўсю ковенскую Літву, дык Кэпэль быў арганізатарам спартыўнага жыцьця. Пасля пачатку нямецка-савецкае вайны недзе зьнік і хадзілі чуткі, што ён недзе партызаніў. Быў жанаты з Вандаю Бургардт, асыстэнткай на агрыкультурным ф-це УСБ. На ўсе запытаньні ў лістох у Вільню пра яго, ніхто не адказаў, хоць напісалі, што яго бацька Мітрафан Кэпэль памёр.
Сям’я Меў сына , польскага эканаміста і банкіра.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) Польшчы Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Выдаўцы Польшчы Катэгорыя:Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алітускім раёне