Павел Фёдаравіч Ваячак, пазней Павел Іванавіч Бачынін (, — ) — віяланчэліст і дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Малдовы.
Біяграфія Павел Іванавіч Бачынін нарадзіўся ў 1895 годзе ў Кіеве. Працоўную дзейнасць распачаў яшчэ будучы студэнтам Кіеўскай кансерваторыі — працаваў музыкантам у гарадскім тэатры. З 1918 па 1923 год служыў у Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у аркестрах шэрагу оперных тэатраў Украінскай ССР, а з 1930 года — у Сімфанічным аркестры радыё Малдаўскай АССР. У 1937 годзе ўвайшоў у новаўтворанае Малдаўскае аддзяленне , арганізаванае ў Адэсе.
З 1940 па 1941 год П. І. Бачынін быў выкладчыкам у Малдаўскай дзяржаўнай кансерваторыі (горад Кішынёў). У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у радыёкамітэце і іншых установах культуры . З 1944 года працаваў у Галоўным упраўленні радыёінфармацыі Міністэрства культуры Малдаўскай ССР, дзе прымаў актыўны ўдзел у стварэнні музычных калектываў — хора, аркестра і вакальнай групы.
У першай палове 1950-х гадоў П. І. Бачынін вучыў ігры на віяланчэлі Еўжэніу Догу, які пазней стаў знакамітым кампазітарам. Сам Дога так узгадвае свайго настаўніка:
За заслугі ў развіцці музычнага мастацтва Малдовы П. І. Бачыніну было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Малдаўскай ССР. Ён быў адзначаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Знамені і іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Павел Іванавіч Бачынін памёр 6 чэрвеня 1976 года.
Крыніцы
Спасылкі Павел Бачынін на сайце «Discogs» Грампаласцінкі, запісаныя пры ўдзеле П. І. Бачыніна на сайце «Russian-Records.com»
Катэгорыя:Віяланчэлісты Малдовы Катэгорыя:Дырыжоры Малдовы Катэгорыя:Музычныя педагогі Малдовы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Малдаўскай ССР